Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области
Аляксандр Турчын павіншаваў жыхароў Міншчыны з Днем Незалежнасці

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта павіншаваў усіх жыхароў вобласці з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які святкуецца 3 ліпеня.

У віншавальнай тэлеграме старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына гаворыцца:

Паважаныя жыхары Міншчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі гэта дзень вызвалення ад нямецкага агрэсара, дзень, які ўжо даўно з’яўляецца сімвалам адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму. Сімвалам Незалежнасці!

У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы бацькі, дзяды і прадзеды выратавалі родную зямлю ад заняволення, адстаяўшы права на шчаслівае і свабоднае жыццё. Сённяшняе пакаленне беларусаў паказвае, што з’яўляецца дастойным прадаўжальнікам слаўных традыцый мінулага. За амаль 30 год суверэнітэту і незалежнасці наша краіна дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй  палітыцы. Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, дзе створаны ўмовы для працы і адпачынку, атрымання добрай адукацыі і якаснай медыцынскай дапамогі, нараджэння дзяцей і дастойнай старасці.

Прыемна адзначыць, што важкі ўклад у развіццё і працвітанне нашай краіны ўносіць і Мінская вобласць. Яна славіцца сваімі магутнымі прадпрыемствамі, сучаснымі комплексамі, развітымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, шматграннай сацыяльнай інфраструктурай і, вядома ж, найпрыгажэйшымі куткамі прыроды. Але самае галоўнае багацце — нашы людзі, якія сваімі талентамі, энергічнасцю і працавітасцю выводзяць цэнтральны рэгіён на перадавыя пазіцыі ў рэспубліцы.

Дарагія сябры! Выказваю кожнаму з вас шчырую ўдзячнасць за любоў да Радзімы, павагу да мінулага, імкненне працаваць дзеля светлага дня сённяшняга. Пакуль мы ўсведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму, веры ў будучыню і разумеем, што суверэнітэт — гэта наша галоўнае дасягненне, над Беларуссю будзе мірнае неба, а ў нашых дамах — шчасце і дабрабыт.

Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Фота: Святлана Курэйчык

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте