Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области
Новая іміджавая пляцоўка выратавальнікаў з’явілася ў Беразіно

Утульная тэрыторыя новага шматкватэрнага дома для шматдзетных сем’яў у Беразіно дапоўнілася адкрытай іміджавай пляцоўкай службы выратавання.

Тут ёсць машынка і гульнявы комплекс з горкай, якія нагадваюць пра нумар службы выратавання. У дом яшчэ не засяліліся новыя гаспадары, а дзеці ўжо ацанілі крэатыўныя забаўлянкі.

Маленькая Насця на пытанне «Што гэта за нумар — 101?» упэўнена адказала:

— На яго трэба званіць, калі пажар. Я ўжо ведаю лічбы, і пра нумар гэты таксама добра ведаю. Калі пазваніць,  прыедуць выратавальнікі і ўсім дапамогуць. А каб не было пажару, нельга сваволіць з агнём і нельга дзецям даваць запалкі.

Фота: МНС

2 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте