Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Калейдоскоп
Салаўі Міншчыны самыя актыўныя — АПБ падвяла вынікі флэшмобу #салаўіныявечары2020

Ахова птушак Бацькаўшчыны падвяла вынікі сёлетняй акцыі «Салаўіная карта».

«Салаўі актыўна спяваюць у траўні і першай палове чэрвеня. Мы заклікалі ўсіх заносіць на анлайн-карту кропкі салаўіных месцаў і ўдзельнічаць у конкурсе-флэшмобе #салаўіныявечары2020. У выніку на «Салаўіную карту» сёлета ўдзельнікі акцыі занеслі 638 назіранняў — роўна на сотню болей, чым летась!» — піша грамадская арганізацыя.

Больш за ўсё назіранняў салаўёў сёлета адзначана ў Мінску і Мінскай вобласці — 285. Традыцыйна шмат салаўіных назіранняў у Брэсцкай вобласці — 157.

Чым больш салаўіных месцаў вядома, тым больш шанцаў захаваць іх некранутымі: па выніках сваёй штогадовай акцыі АПБ звяртаецца да абласных адміністрацый з рэкамендацыямі для гарадскіх службаў па захаванні месцаў гнездавання салаўёў. Гэтыя птушкі гняздуюцца ў зарасцях на зямлі і шукаюць корм у апалым леташнім лісці, таму важна захоўваць кусты, асабліва каля вады, участкі з высокай травой і не прыбіраць лісце пад дрэвамі і хмызамі.

«Вельмі радасна, што з кожным годам усё больш людзей далучаецца да акцыі. Усё новыя людзі даведваюцца пра магчымасць не толькі паслухаць салаўёў, але і дапамагчы захаваць іх месцы пражывання ў межах гарадоў. Сёлета, як нам здаецца, адзінокія прагулкі ў парках былі як ніколі актуальныя, што, верагодна, дазволіла зафіксаваць большую колькасць сустрэч з салаўямі. Спадзяемся, яны пакінулі прыемныя ўспаміны. З нецярпеннем чакаем новага сезона салаўіных песень!», — падзялілася меркаваннем спецыялістка АПБ па акцыях і кампаніях Наталля Саракавік.

3 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте