Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

Выхаванцы садка ў Астрашыцкім Гарадку адсвяткавалі Багач

21 верасня нашы продкі святкавалі Багач. Падсумоўвалі збор ураджая і рабілі задзел на новы сельскагаспадарчы год. Дакрануцца да старажытных традыцый сваім выхававанцам прапанавалі ў "Астрашыцка-Гарадоцкім яслях-садзе", піша «Прысталічча».

«Багач - бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», казалі беларусы. Галоўным сімвалам свята быў лубок з жытам, у які ўстаўлялі свечку. Ен так і называўся - багач.

Дзеці садка адзначылі старажытнае свята заканчэння ўборкі зернавых разам з бацькамі і выхавацелямі. Багач урачыста заняў сваё месца ў цэнтры стала. Згодна з павер'ямі, ён забяспечваў сем'ям дабрабыт і шчасце, таму кожны быў яму рады.

З вялікім задавальненнем дзеці паспрабавалі жаць сярпом, чыталі вершы, спявалі, гралі на музычных інструментах, наперабой расказвалі прыказкі і прымаўкі аб працы, адгадвалі загадкі пра гародніну, вадзілі карагод. Выхаванцы збіралі бульбу, хадзілі па грыбы, пабывалі на кірмашы з бабкай Еўкай і дзедам Тамашом.

Па традыцыі пад канец свята багач быў перададзены наступнаму гаспадару з пажаданнямі багацця і шчасця.

Такія святы - заснаваныя на беларускіх звычаях і традыцыях -  дапамагаюць у лёгкай і забаўляльнай форме знаёміць выхаванцаў з побытам нашых продкаў, прывіваць дзеткам любоў і павагу да сельскагаспадарчай працы і народнай культуры.

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика