Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
Тварыць цуды напярэдадні Раства — Ігар Петрышэнка павіншаваў са святамі маленькіх барысаўчан

Напярэдадні Раства тэатралізаванай пляцоўкай для віншавання дзяцей у рамках акцыі «Нашы дзеці» стаў Барысаўскі спецыялізаваны дом дзіцяці. З навагоднімі віншаваннямі да іх завітаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

У Барысаўскім спецыялізаваным доме дзіцяці 64 выхаванцы, якія па розных абставінах не маюць сапраўднай сям’і. Самаму маленькаму ўсяго некалькі тыдняў, а самаму старэйшаму — чатыры гады. Але цуд падчас навагодніх святаў прыходзіць да кожнага з іх, незалежна ад узросту. Дзеля гэтага змянілі службовыя абавязкі на клопаты чараўніка намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка і старшыня Барысаўскага райвыканкама Генадзь Дзенгалёў.

Акрамя самага галоўнага — пяшчоты і ўвагі (дарослыя разам з дзецьмі вадзілі карагоды, удзельнічалі ў конкурсах), госці падрыхтавалі для малых падарункі — наборы мяккіх цацак і прысмакаў кожнаму выхаванцу, а таксама ноўтбук — Дому дзіцяці.

А маленькія артысты разам са сваімі выхавацелямі для гасцей стварылі сапраўдную казачную атмасферу.

— З кожным годам ахоп дзіцячых устаноў акцыяй «Нашы дзеці» павялічваецца, сёлета мне захацелася наведаць самых маленькіх. Аддаць ім частачку цяпла. У доме дзіцяці дзеці робяць свае першыя крокі, вымаўляюць свае першыя словы, і вельмі важна, каб тут яны адчувалі сябе як у сапраўднай сям’і. Дэманструючы ім сваю ўвагу, хочацца, каб самыя маленькія адчулі нашу любоў і абарону, — адзначыў у размове з журналістамі Ігар Петрышэнка.

Паводле слоў дырэктара Барысаўскага спецыялізаванага дома дзіцяці Святланы Дзятко, многія выхаванцы вяртаюцца ў родныя сем’і, іншых усынаўляюць альбо адпраўляюць у дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Таму нават у такім маленькім узросце ў сваiх лiстах да Дзядулі Мароза гэтыя дзеці пiшуць галоўнае жаданне — знайсці сямейнае шчасце. Бо ўсё ж, сапраўднае шчасце яны адчуваюць менавіта побач з бацькамі. І гэты Новы год 40 маленькіх выхаванцаў будуць сустракаць у сям’і.

Алёна Драздоўская

Фота аўтара

3 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте