Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

Падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства працягваецца ў Капылі

Свята беларускага слова адбудзецца ў Капылі ў верасні 2021-га. Але падрыхтоўка да форума ідзе ўжо зараз. Пра гэта карэспандэнту МЛЫН.BY паведамілі ў Капыльскім райвыканкаме.

Бадай, самыя маштабныя працы праводзяцца ў будынку будучай дзіцячай бібліятэкі. Зараз установа размяшчаецца ў адным памяшканні з цэнтральнай бібліятэкай. Цяпер памяшканне гатова на 80%, працягваецца аздабленне інтэр'ераў.

А вось у Капыльскім раённым цэнтры культуры, дзе хутчэй за ўсё адбудзецца частка мерапрыемстваў форума, рамонт скончыўся летась. Акрамя новага інтэр'ера, цэнтр атрымаў сучаснае канцэртнае абсталяванне.

— У дадатак, ёсць планы па ўпрыгожванні навакольнай тэрыторыі. Па задумцы ля будынка з'явіцца некалькі клумб з кветкамі. Верагодна, абнавім фасад цэнтра культуры. Але пакуль пра гэта казаць рана, — удакладніла дырэктар раённага цэнтра культуры Анастасія Курловіч.

Таксама рамонт чакае яшчэ некалькі гарадскіх аб'ектаў. У тым ліку, краязнаўчы музей, бальніцу, стадыён і іншыя. У большай частцы горада адновяць (ці ўжо аднавілі) ходнікі.

Дадаткова

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Сёлета свята пройдзе ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне. Адзначым, што форум праводзіцца з 1994 года.

Аляксандр Навахрост

Фота: Святлана Курэйчык

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика