Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
Тапанімічныя загадкі. Чаму вёскі Міншчыны маюць вогненныя назвы

Здавён павялося: амаль кожная назва так ці інакш адлюстроўвае рэчаіснасць. У нашай вобласці нямала гарадоў і вёсак, назвы якіх гавораць самі за сябе: Заслаўе, Чэрвень, Любань, Апаліны, Кастрыца… Пра таямніцы «пажарных» тапонімаў апошніх двух карэспандэнту МЛЫН. BY распавялі абласныя выратавальнікі.

Кастрыца: сляды вялікіх князёў

Першыя згадкі пра вёску, што стаіць непадалёк ад Барысава, датуюцца XVII стагоддзем. Тады ў мястэчку, нават хутчэй засценку, які адносіўся да Аршанскага павета Вялікага Княства Літоўскага, было толькі 6 хат. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай вёска перайшла ва ўладанне Радзівілаў. Зрэшты, сапраўдны росквіт мястэчка спазнала напярэдадні рэвалюцыі: у цэнтры ўзвышалася дагледжаная царква (да нашых дзён, на жаль, не захавалася) і нават працавала крама.

Дык што з назвай? Тэорый існуе некалькі. Бадай, самая праўдзівая — наступная. У далёкія часы Барысаў быў цэнтрам гандлю. Штогод у горадзе ладзіді некалькі буйных кірмашоў, на якія з’язджаліся купцы з розных куткоў беларускіх зямель. І менавіта ваколіцы сучаснай Кастрыцы сталі адным з апошніх перавалачных пунктаў, дзе гандляры спыняліся на адпачынак. А мясцовасць была сапраўды глухая: пракаветны лес, непраходныя гушчары, дзікія жывёлы… Каб захаваць тавар (а часам і жыццё), прадаўцы разводзілі вялікія вогнішчы — кастры, якія было відаць за некалькі кіламетраў. А месца так і празвалі – «кастрыца» або «кастрышчы». Так  паступова тапонім перайшоў на бліжэйшую вёску.

Апаліны: гаспадарскія хітрыкі

Летапіс населенага пункта, які знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Слуцка, бярэ пачатак прыкладна ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. У гэтага тапоніма таксама ёсць дзве версіі паходжання. Паводле першай, на месцы Апалінаў быў  густы лес. Каб пабудаваць сабе жытло, будучыя гаспадары проста выпальвалі расліннасць. Літаральна апальвалі зямлю. Другая легенда кажа, што праз некалькі дзён пасля будаўніцтва хат вёска знянацку згарэла, і пасля ўжо людзі сяліліся на «апалінах».

Пацвердзілі ўласную назву Апаліны і падчас Вялікай Айчыннай. З першых дзён вёска апынулася пад фашысцкай акупацыяй. Да 1943 года ў мястэчку стаяў карны батальён пад кіраўніцтвам мясцовага паліцая Андрэя Бузука. Паводле ўспамінаў жыхароў, ён адрозніваўся асаблівай жорсткасцю, але ў адзін дзень некуды знік. Мясцовыя, баючыся за сваё жыццё, пайшлі да партызан. У вёску вярталіся толькі пераначаваць ды пакарміць скаціну, а калі дазналіся, што фашысты спалілі навакольныя мястэчкі, забралі да сябе і жывёлу.

Напрыканцы вайны трагедыя не абышла і Апаліны. На шчасце, усе жыхары ў гэты час хаваліся ў лясах. Вёску адбудавалі. Зараз яна жыве ціхім і маляўнічым жыццём беларускай правінцыі.

Аляксандр Навахрост

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

3 1

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте