
У яго ўвайшлі вершы, малая проза і тэксты песень аўтарства 28 пісьменнікаў - удзельнікаў літаратурна-песеннага конкурсу. Пазнаёміцца з творамі, уключанымі ў зборнік, можна на сайце Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і на яго афіцыйнай старонцы на інтэрнэт-рэсурсе Facebook, дзе яны амаль штодня публікуюцца пад рубрыкай «Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі».
З новай кнігай і творчасцю аўтараў неўзабаве можна будзе азнаёміцца і ў раённых бібліятэках вобласці.
Акрамя таго, як адзначыла кіраўнік абласной пісьменніцкай арганізацыі Святлана Быкава, у жніўні ў выдавецтве «Народная асвета» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі пабачыць свет яшчэ адзін калектыўны - толькі ўжо краязнаўчы - зборнік «Карані», прысвячаны Году малой радзімы. Як плануецца, ён будзе выдадзены ў цвёрдай вокладцы і таксама папоўніць чытацкія залы і бібліятэчныя фонды.
Рыгор Саланец
Фота: maaspb.by















