Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

Каравай з абласных «Дажынак» прывезлі ў Вузлу

Мядзельскі каравай, як і іншыя ад кожнага раёна Міншчыны, стаў каштоўным элементам выставы на «Дажынках-2020», што праходзілі 26 верасня ў Чэрвені. А ўжо сёння, 27 чысла, яго прывезлі ў аддзяленне забяспечэння кругласутачна знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у вёсцы Вузла, пiша «Нарачанская зара».

— Гэты каравай пабываў на абласных дажынках, — патлумачыла жыхарам аддзялення дырэктар раённага Цэнтра культуры Наталля Іванова. — Гэта сімвал сёлетняга ўраджаю, які дэманструе дачыненне хлебаробаў Мядзельшчыны да агульнага абласнога здабытку. Мы хочам, каб і вы спрычыніліся да свята рупліўцаў хлебнай нівы, прадаваліся разам з імі. Частуйцеся на здароўе.

Каравай прыняў дырэктар установы Юрый Жалубоўскі. Ад імя пажылых людзей ён падзякаваў гасцям за ўвагу і падарунак.

І пакуль госці паслухалі некалькі песень у выкананні самадзейных артыстаў, чай да пачастунка быў ужо гатовы. А будзе хлеб, будзе і да хлеба. Ды яшчэ і з песняй!

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика