Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

Стаўбцоўскі лясгас рыхтуецца прыняць удзельнікаў абласных спаборніцтваў «Лесаруб-2020»

Міхаіл Віткоўскі рыхтуецца перамагаць

«Лесаруб-2020» пройдзе на Стаўбцоўшчыне 25 верасня.

- Рыхтуецца пляцоўка для правядзення конкурсных заданняў. Чатыры этапы  (абрэзка сукоў, камбінаваны і дакладны рэз, мантаж ланцуга пілы) пройдуць на паляне на турбазе «Высокі бераг», а пяты  - валка лесу - будзе арганізаваны на дзялянцы ў Апечкаўскім лясніцтве, - расказаў «Праменю» намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа.

Сярод удзельнікаў спаборніцтваў ад Стаўбцоўскага лясгаса будзе і ляснік Акінчыцкага лясніцтва Міхаіл Віткоўскі. Дарэчы, канкурсант дастаткова дасведчаны. Свае навыкі прафесійнага майстэрства ён не раз пацвярджаў на раённых спаборніцтвах, займаючы прызавыя месцы і, такім чынам, адкрываючы сабе магчымасць змагацца за званне мацнейшага сярод калег Мінскай вобласці.

- Фактычна ўсе этапы мне добра знаёмыя. Будзем змагацца за перамогу, - падкрэслівае ляснік з 20-гадовым  стажам.

Таццяна Пяткевіч

Фота аўтара

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика