Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

У возеры ля Насілава выратавалі маленькага лебедзя

Пра тое, што птушаня заблыталася ў рыбалоўнай лёсцы, у інспекцыю паведамілі неабыякавыя гараджане. Людзі турбаваліся за жыццё лебедзя і прасілі выратаваць небараку, піша mgazeta.by.

Праз некалькі хвілін начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў разам з карэспандэнтам «Маладзечанскай газеты» былі на месцы. Сям'я лебедзяў (дзве дарослыя птушкі і тры маладыя) даверліва падплыла да берага. На шыю аднаго з птушанят сапраўды наматалася лёска. Яна не давала яму нармальна дыхаць і глытаць ежу. Бацькі не маглі дапамагчы свайму дзіцяці. Дзейнічаць трэба было неадкладна.

Уладзіслаў Чарноў з дапамогай кавалачкаў хлеба прывабіў лебядзіную сям'ю як мага бліжэй, на адлегласць выцягнутай рукі. Злавіць саслабелую птушку было няцяжка. Затым маладога лебедзя перанеслі на капот аўтамабіля, і спецыяліст вызваліў птушаня ад лёскі.

Затым для птушак правялі антыстрэсавую тэрапію. «Лекамі» паслужылі тыя ж кавалачкі хлеба.

— Вось яскравы прыклад, да чаго можа прывесці забруджванне прыродных ландшафтаў, — адзначыў Уладзіслаў Чарноў. — Хтосьці выкінуў у вадаём непатрэбны скрутак лёскі. У выніку ледзь не загінула прыгожая птушка. Людзі павінны берагчы прыроднае асяроддзе, клапаціцца пра яго насельнікаў. Толькі так мы захаваем багацце зямлі, на якой жывём.

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика