Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

Восеньскі мінор у лагойскім парку

«Калі паміраюць дрэвы, яны павольна падаюць на зямлю…”. Але iх жыццё больш працяглае за жыццё чалавека. Так, стромкія ствалы ліп і ясеняў Тышкевіцкага парка ў Лагойску яшчэ добра памятаюць свайго гаспадара – Пія, памяці якога нашчадкі павінны сто разоў пакланіцца.

Ні адзін з тых, хто жыў пасля мудрага графа, не змог пакінуць у гэтым куточку Беларусі такой прыгажосці. Два  стагоддзі мінула, а прахалода парка, як і задумаў тое стваральнік, ратуе людзей ад спекі, дорыць натхненне мастакам і лечыць душу тых, хто стаміўся ад жыццёвай кругаверці.

Ёсць свая прыгажосць нават у камянях, якія крэпка трымаюць муры старога замчышча. Рэшткі высозных сцен – напамін пра веліч графскага роду і  маўклівы дакор сучаснікам.

Автор фото: Святлана Курэйчык

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика