Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

Дуб, які называюць патрыярхам. Каб адчуць яго веліч, трэба пабываць на Лагойшчыне

«Адкуль я тут узяўся і калі радзіўся, ніхто, ды і я сам добра не ведаю. Помню толькі — з малалецтва жылося нішто, суседства шмат меў: сваёй радні — цэлыя ваколіцы, — хлопцы адзін у адзін — дужыя, здаровыя; а тут да кампаніі зграбныя елачкі, — хоць сварлівыя, але сэрца добрага, — сасонкі. Міргнеш ім, бывала, жалудком, а яны табе шышкай у бок...»

Так расказваў пра сваё жыццё дуб-дзядуля у аднайменным казачным апавяданні Ядвігіна Ш. свайму лірычнаму герою. Магчыма, дуб, які зараз называюць патрыярхам, расказаў бы мноства цікавых гісторый падарожнаму, які б, як і аўтар, прылёг пад разгалістай кронай старога дрэва ў Карпілаўцы.

Але нават, калі б дуб-дзядуля не захацеў гаварыць, ён абавязкова падзяліўся б са стомленым госцем сваёй чарадзейнай энергетыкай. Каб адчуць яго веліч і незвычайнасць, трэба пабываць у Карпілаўцы, што на Лагойшчыне.

Автор фото: Святлана Курэйчык

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика