Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

Стаўбцоўскі лясгас закупляе аленяў

Тэндар па закупцы аленя высакароднага для павелічэння гэтай папуляцыі ў лесапаляўнічай гаспадарцы правёў Стаўбцоўскі лясгас, расказалi pramen-news.by.

— Будзем набываць 40 аленяў у Бярэзінскім лясгасе. Перавага аддадзена аленям менавіта «беларускай», а не, да прыкладу, прыбалтыйскай гадоўлі, каб зэканоміць грашовыя сродкі, — патлумачыў інжынер па паляўнічай гаспадарцы Аляксандр Санько.

Першы час «навасёлам» прыйдзецца жыць у вялікім  вальеры, спецыяльна створаным у Хатаўскім лясніцтве, і толькі праз год іх выпусцяць у натуральнае асяроддзе. На Стаўбцоўшчыне растуць папуляцыі аленя, казулі, лася. Гэтыя жывёлы карыстаюцца попытам у паляўнічых.

Автор фото: иллюстративный характер

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика