Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

У Стоўбцах з’явіцца маладзёжнае кафэ – назву яму могуць даць жыхары горада

Жыхары Стоўбцаў могуць прапанаваць назву маладзёжнаму кафэ, якое неўзабаве адкрыецца ў горадзе, расказаў pramen-news.by.

Напрыканцы кастрычніка наведвальнікі дзіцячага кафэ і магазіна ў Стоўбцах сутыкнуліся з істотнымі зменамі ў рабоце гэтых устаноў. Чым гэта выклікана? Цікавімся ў дырэктара Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Андрэя Халюты.

– Да канца 2020 года ў Стоўбцах плануецца адкрыць маладзёжнае кафэ, – паведаміў Андрэй Халюта, – таму ў наведвальнікаў дзіцячага кафэ просім прабачэння за часовыя нязручнасці.

– Андрэй Аляксандравіч, задача адкрыць маладзёжнае кафэ стаіць даўно і мае не толькі ведамасны інтарэс. 

– Ініцыятыва аб адкрыцці маладзёжнага кафэ ішла ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Колясеня, і ў далейшым яна супала са стратэгіяй нашага ведамства – Белкаапсаюза, якое на даны момант працуе над стварэннем сучаснага аб’екта хуткага харчавання ў кожным раённым цэнтры рэспублікі.

– Раскажыце, дзе будзе маладзёжнае кафэ?

– З кіраўніцтвам райвыканкама абмяркоўваліся розныя варыянты маладзёжнага кафэ. У прыватнасці, яго фармат, колькасць пасадачных месцаў, асартымент прадукцыі, запатрабаванасць, пытанні акупнасці і г. д. Спыніліся на тым, што размесціцца яно на першым паверсе рэстарана ў памяшканні, дзе быў магазін. Апошні ўжо пераехаў і працуе на пляцоўцы дзіцячага кафэ. Адбылася ракіроўка кадраў, але ўсе работнікі працаўладкаваны. Асартымент кандытарскай прадукцыі, якая заваявала папулярнасць у стаўбчан, захаваны і, больш таго, у далейшым будзе папаўняцца і рэалізоўвацца ў маладзёжным кафэ.

– І магазiн, і кафэ фактычна знаходзіліся па адным юрыдычным адрасе, у іх розныя толькі ўваходы – з вуліцы Ленінскай і з вуліцы Цэнтральнай. 

– Перавага аддадзена памяшканню магазіна, гандлёвая плошча якога ў паўтара раза большая, чым у дзіцячага кафэ. Гэта важна, таму што неабходна стварыць не менш за 30 пасадачных месцаў. У новай установе плануем стварыць дзіцячую зону. Немалаважна тое, што плошча магазіна дазваляе стварыць для наведвальнікаў маладзёжнага кафэ асобны санвузел. Такім чынам яны не будуць перасякацца з наведвальнікамі рэстарана, дзе ў асартыменце ёсць алкагольныя напіткі. Аб’ект запатрабуе значных капітальных укладанняў, але гэта таго каштуе.

– Якія дызайнерскія рашэнні плануецца рэалізаваць у маладзёжным кафэ?

– Памяшканне цікавае ў дызайнерскім плане. Пасля рамонту ў ім будуць захаваны вялікія вокны – з іх наведвальнікі ўбачаць цудоўны выгляд горада. На вулічнай пляцоўцы ёсць магчымасць абсталяваць летняе кафэ. Заказы на вынас будуць адпускацца ў фірменнай упакоўцы з экалагічнага матэрыялу – паперы. Уся інфармацыя будзе на электронным табло.

– Што цяпер адбываецца ў памяшканні, дзе будзе маладзёжнае кафэ?

– Сёння там ідуць падрыхтоўчыя работы. Заказалі вокны. Ужо закуплена большая частка абсталявання. Выбіраем мэблю. Нядаўна вызначыліся з колеравым рашэннем. Гэтымі пытаннямі займаецца наш вопытны спецыяліст, начальнік аддзела грамадскага харчавання Жанна Галаўко.

На вуліцы Ленінскай у Стоўбцах, дзе будзе адкрыта маладзёжнае кафэ, у перспектыве будзе фарміравацца месца правядзення вольнага часу жыхароў горада.

Автор фото: иллюстративный характер

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика